Міліцыя абвяргае, што ўчора ў Мінску распячатвалі урну з бюлетэнямі

Міліцыя абвяргае інфармацыю аб распячатванні урны на выбарчым участку № 463 у Мінску.  Нагадаем, сцвярджалася, што 27 верасня супрацоўнік міліцыі Цэнтральнага РУУС г. Мінску, якія забяспечваў ахову парадку на гэтым выбарчым участку (Старавіленская выбарчая акруга № 105), зафіксаваў несанкцыянаванае распячатванні урны для датэрміновага галасавання, і туды былі падкінутыя бюлетэні.

Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што праведзеная праверка не пацвердзіла ўскрыцця урны для галасавання.

Інтэрфакс