Міліцыя Брэста заблыталася ў сведчаннях супраць апазіцыянера
10 студзеня суд Ленінскага раёна Брэста ў чарговы раз вярнуў на дапрацоўку ў райаддзел міліцыі справу пра адміністрацыйнае правапарушэнне актывіста руху "За свабоду" Канстанціна Турчэняка, перадае "Белорусский Партизан".
19 снежня Турчэняк са сваімі сябрамі шпацыраваў на плошчы Леніна ў Брэсце, дзе і быў затрыманы міліцыянерамі пры спробе запусціць кітайскі ліхтарык. У РАУС, дзе Турчэняк правёў усю ноч, на яго быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне за нецэнзурную лаянку ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія і выступілі сведкамі па дадзенай справе.
Праваахоўнікам не атрымалася даказаць віну Турчэняка.
"У пратаколе маса недапрацовак, ён складзены непісьменна, з выкарыстаннем двух відаў чарнілаў, -- распавёў Турчэняк. - З'явіўся нейкі новы грамадзянін, гэта значыць міліцыя відавочна маніць. На апошнім паседжанні суддзя годна сябе паводзіла і адправіла справу на дапрацоўку таму, хто яе фабрыкуе"- распавёў Турчэняк.