Міліцыя будзе дапамагаць кантралёрам лавіць “зайцоў” па ўсёй краіне?
У той жа час вырашаецца пытанне і пра павышэнне коштаў на праезд. Супрацоўнікі міліцыі могуць пачаць дапамагаць кантралёрам лавіць “зайцоў”. Прычым, плануецца гэта ўвесці ва ўсёй краіне.
Як паведаміў Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “Мінсктранс” Валерый Новік, цяпер пытаннем займаецца Міністэрства транспарту, аднак рашэнне пакуль не прынята.
Валерый Новік: “Даручана Міністэрству транспарту вырашыць гэтае пытанне на ўзроўні рэспублікі, каб падключаць Міністэрства ўнутраных спраў для аказання дапамогі ў рэалізацыі кантролю за паўнатой аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце”.
Ці з’явяцца на прыпынках аўтобусы з кантралёрамі і міліцыяй у выпадку, калі падобнае рашэнне будзе прынята, пакуль невядома. Суразмоўца адзначыў, што гэта ўнутраная справа транспартных арганізацый.
Пакуль нічога невядома пра павышэнне коштаў на праезд у Мінску. Нагадаем, напрыканцы кастрычніка першы намеснік міністра транспарту і камунікацыі Мікалай Верхавец заяўляў аб тым, што Мінтранс ініцыюе павышэнне платы за праезд у грамадскім транспарце сталіцы. На яго думку, кошт мусіў бы вырасці на 15 - 20 адсоткаў. Гэта значыць праязны квіток павінен каштаваць каля 700 рублёў.
Паводле слоў Валерыя Новіка, пакуль гэтае пытанне не вырашана.
Валерый Новік: “Пакуль пытанне не вырашана, хаця тарыф у гарадскім транспарце не паднімаўся са жніўня 2007 года”.
Фота: photo.bymedia.net