Міліцыя канфіскавала дзіцячыя кнігі ў гандляроў на паўмільярда (фота)
Продаж дзіцячай літаратуры ажыццяўляўся незаконна.
Гомельскія міліцыянты канфіскавалі дзіцячыя кнігі ў прыватнага гандлёвага прадпрыемства, якое займалася продажам посуду і тавараў для адпачынку. Як патлумачылі ў прэс-службе Гомельскай абласной міліцыі, гаспадар фірмы не меў дадатковага дазволу на гандаль кніжнай прадукцыяй.
У выніку ў яго канфіскавалі больш за 2 200 кніг, агульны кошт якіх перавысіў 451 мільён рублёў. Таксама бізнесмену пагражае штраф да 500 базавых велічынь і канфіскацыя атрыманага прыбытку ад рэалізацыі кніжнай прадукцыі.
