Міліцыя пакуль не каментуе баранавіцкую міжнацыянальную бойку

Афіцыйны каментар рыхтуецца Баранавіцкім ГАУС і будзе размешчаны на сайце ўпраўлення міліцыі.


 
Тым часам у інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што 13 снежня студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта зладзілі бойку. 60 туркменаў напалі на васьмярых беларусаў. Аднаму з іх палкамі праламалі галаву і зламалі ногі, як сцвярджаюць некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак.



Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, бойкі не было, супрацоўнікі міліцыі прадухілілі яе. Прычынай канфлікту стала перапіска ў сацыяльных сетках дзяўчыны з Баранавічаў з грамадзянінам Туркменістана, які навучаецца ў БарДУ. Беларусу, які заляцаўся да гэтай дзяўчыны, такая перапіска не спадабалася, і ён стаў збіраць праз сацыяльныя сеткі моладзь горада для разборак з туркменамі.



У выніку 14 снежня ў Баранавічах дзяжурылі міліцыя і аўтазакі, якія разганялі ўсе групы юнакоў.



Фота — intex-press.by