Міліцыя паведаміла нумары, па якіх можна даведацца пра затрыманых

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкаму размясціла на сваім сайце нумары тэлефонаў, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне затрыманых 19 і 20 снежня.  Званіць прапануюць па тэлефонах Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў ГУЎС Мінгарвыканкаму (БРНВ):

8-(017)-229-48-88

8-(017)-229-46-12

Тэлефоны працуюць кругласутачна!