Міліцыя затрымала амаль 100 чалавек, якія ехалі на рок-фэст у Луцк
Два аўтобусы з дзесяткамі чалавек, якія ехалі на рок-фэст “Права быць свабодным” у Луцк, былі затрыманыя мінулай ноччу беларускай міліцыяй. Яшчэ ў Мінску на аўтастаянцы каля Акадэміі навук да аўтобусаў і іх
пасажыраў падыходзілі міліцыянты і супрацоўнікі ДАІ, а людзі ў
цывільным здымалі на відэа твары людзей і нумары транспартных сродкаў.
Аднак аднаму з аўтобусаў удалося выехаць з Мінску, пасля вырушыў у бок беларуска-ўкраінскай мяжы і другі.
Каля 23-й гадзіны ў раёне Дзяржынска ДАІ спыніла адзін з аўтобусаў. Людзей прывезлі ў мясцовы пастарунак і на працягу некалькіх гадзінаў перапісвалі пашпартныя звесткі.
Пасля на іншым аўтобусе і ў суправаджэнні аўтазака са спецназам іх павезлі ў Мінск, дзе ўсіх адпусцілі, паведамляе сайт moladz.org.
Яшчэ адзін аўтобус быў затрыманы каля Нясвіжу. Яго пасажыры апынуліся ў пастарунку ў Стоўбцах, дзе ў іх перапісвалі пашпартныя звесткі, а пасля адпусцілі.
Некалькі дзесяткаў маладых людзей вырашылі дабірацца да Украіны чыгункай.
Фотарэпартаж можна паглядзець тут.