Міліцыя знайшла самалёт, які лётаў пад чыгуначным мостам на Гомельшчыне
Транспартная міліцыя Гомельскай вобласці выявіла самалёт, на якім невядомы пілот здзейсніў несанкцыянаваны палёт над некаторымі раёнамі вобласці. Як паведамляе "Інтэрфакс", міліцыянты падазраюць, што палёты ажыццяўляў былы вайсковец, які цяпер працуе ў камерцыйнай фірме. Ад іншых каментароў ахоўнікі парадку адмаўляюцца.
Нагадаем, некалькі тыдняў таму невядомы на самалёце здзейсніў несанкцыянаваны палёт над вёскай Белае Балота ў Рэчыцкім раёне, а таксама праляцеў пад чыгуначным мастом у Гомельскім раёне.
Па сцвярджэнні відавочцаў, гэта быў аднаматорны самаробны самалёт цёмна-сіняга колеру. Палёт бачылі мясцовыя жыхары і працаўнікі ваенізаванай аховы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, якія і паведамілі ў міліцыю.