Міліцыя знайшла вандалаў, якія апаганілі мемарыял у Пінску

Вандалы, якія апаганілі мемарыяльны комплекс у Пінску, знойдзеныя, паведамляе тэлеканал “Вараг”. 28 кастрычніка невядомыя ўчынілі акт вандалізму на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, які знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Зламыснікі спалілі 18 вянкоў і размалявалі агароджу помніка. Супрацоўнікі пінскай міліцыі затрымалі падазраваных. Імі аказаліся непаўналетнія мясцовыя жыхары.  Згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, за такое злачынства прадугледжаны буйны штраф, або пазбаўленне волі тэрмінам да трох год.