Міліцыянеры вярнулі падпісныя аркушы актывісту “Гавары праўду”
Магілёўскаму актывісту кампаніі "Гавары праўду!" Ігару Каваленку вярнулі канфіскаваныя 13 жніўня незапоўненыя падпісныя аркушы за вылучэнне Ўладзіміра Някляева дэпутатам, паведамляе Радыё Свабода. Больш за тысячу падпісных аркушоў міліцыянеры забралі падчас ператрусу машыны актывіста. Учора яму патэлефанавалі з міліцыі і сказалі прыехаць і забраць друкаваную прадукцыю.
Пасля ператрусу міліцыянерамі машыны Каваленкі невядомыя сапсавалі дзверы ў офісе кампаніі “Гавары праўду!” Міліцыя шукае зламыснікаў. Рамонт дзвярэй абышоўся актывістам у 140 тысяч рублёў.
Пасля ператрусу міліцыянерамі машыны Каваленкі невядомыя сапсавалі дзверы ў офісе кампаніі “Гавары праўду!” Міліцыя шукае зламыснікаў. Рамонт дзвярэй абышоўся актывістам у 140 тысяч рублёў.