Міліцыянт затрымаў пенсіянера, які... выклікаў міліцыю
"На сябе" выклікаў міліцыю 69-гадовы жыхар вёскі Перадзел Ганцавіцкага раёна. Пасварыўшыся з жонкай і шваграм, пенсіянер патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся на сваякоў. Прыехаўшы ў вёску, участковы ўбачыў, што мужчына нецвярозы. У хаце добра пахла брагай. Міліцыянт знайшоў 40 літраў гэтага напою ў хляве ў дзвюх біклагах. Пенсіянер сказаў, што гэта жончыны запасы, але тая адказала, што не п’е. У выніку гаспадар прызнаўся праваахоўніку, што бражка яго і ўжывае яе ён сам.
Цяпер, як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, гаспадару пагражае штраф да аднаго мільёна пяцідзесяці тысячаў рублёў.
Цяпер, як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, гаспадару пагражае штраф да аднаго мільёна пяцідзесяці тысячаў рублёў.