Міліцыянта-пенсіянера злавілі на браканьерстве

З пяці чалавек, якія былі ў "бусіку", дваіх удалося затрымаць, трое ўцяклі. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, сярод затрыманых быў 56-гадовы пенсіянер МУС — уладальнік аўто. Застаўся ў машыне і сабака.

Затрыманыя заявілі, што знайшлі мяса ў лесе. Але прыродаахоўнікі выявілі на месцы злачынства вантробы забітае ласіхі ды сляды парушальнікаў. Адзін з затрыманых ужо прызнаўся ў браканьерстве і заплаціў за страты, нанесеныя прыродзе, 3 мільёны 325 тысяч рублёў. На парушальнікаў пачалі крымінальную справу.