Міліцыянты прапанавалі забараніць продаж алкаголю 3 ліпеня

Але ініцыятыву праваахоўнікаў не падтрымалі члены аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня Незалежнасці. Мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў пагадзіўся з рашэннем аргкамітэта. “Любыя забароны — заганны, тупіковы шлях у любой, нават добрай справе, — сказаў старшыня Мінгарвыканкаму. — Не будзем абмяжоўваць людзей у святочны дзень.

Задача мясцовых уладаў — прапанаваць мінчукам такую праграму святкавання, каб яны пра спіртное нават не ўзгадалі”.

Тым не менш, некаторыя кіраўнікі адміністрацый раёнаў настойвалі на забароне продажу ў гэты дзень таннага віна, або, як кажуць у народзе, “чарніла”.

Гэтая прапанова будзе разгледжана, а рашэнне прымуць у працоўным парадку.

Акрамя таго, Паўлаў загадаў міліцыянтам — асабліва не чапаць тых, хто “не разлічыў свае сілы”.

“Нават калі чалавек і выпіў залішне, гэта наш грамадзянін, і ніхто нікому не даваў права зневажаць яго годнасць. І гэтае правіла павінна няўхільна выконвацца не толькі па святах, але і ў будні”, — рэзюмаваў мэр.

“Мінск-навіны”