Міліцыянты распавялі, у якіх раёнах Мінску "працуюць" кішэннікі
Больш за 2,5 тысячы кішэнных крадзяжоў зарэгістравана з пачатку года ў Мінску. Як інфармуе БЕЛТА, найбольш часта крадзяжы адбываюцца ў Фрунзенскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім і Заводскім раёнах сталіцы. Улюбёныя месцы такіх злодзеяў - рынкі, буйныя гандлёвыя цэнтры і крамы. Значная частка крадзяжоў адбываецца ў грамадскім транспарце, які ідзе па вуліцах Арлоўскай, Багдановіча, Куйбышава, Прытыцкага, праспектах Пушкіна, Партызанскім, а таксама ў метро.