Міліцыянты вызначылі самыя крымінагенныя станцыі мінскага метро

Самыя крымінагенныя станцыі мінскага метро — "Кастрычніцкая", "Пушкінская" і "Інстытут культуры". Такую ацэнку выказалі супрацоўнікі міліцыі метро ў газеце "Рэспубліка". Па сведчанні праваахоўнікаў, асноўныя праблемы ў падземцы здараюцца з п'янымі пасажырамі: скандалы, паленне, бойкі.

На другім месцы ідуць крадзяжы: заявы пра страту кашалькоў, дакументаў і мабільнікаў пасажыры пішуць у сярэднім 2—3 разы ў тыдзень. Асабліва актыўна кішэнныя злодзеі дзейнічаюць на "скрыжаванні" станцыяў "Няміга"—"Купалаўская" і "Плошча Якуба Коласа"—"Плошча Незалежнасці".