Мілінкевіч: Дамо Лукашэнку маленькі домік, пра які ён марыць
Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах. У размове з прадстаўнікамі грамадскасці палітык расказаў пра тое, як ён бачыць лёс Лукашэнкі, калі той адыдзе ад улады. "Калі я выйграю выбары, дзяржава дасць Лукашэнку маленькі домік, пра які ён марыць, - запэўніў карэспандэнта "Салідарнасці" Аляксандр Мілінкевіч. - Калі ён не рабіў ніякіх злачынстваў, яму падзякуюць за тую працу, што ён рабіў - добрую ці кепскую. І няхай сабе жыве. Калі ён рабіў злачынствы, то, як і кожнаму чалавеку, яму прыйдзецца адказаць перад законам. Я не суддзя і не пракурор. Я катэгарычна не прымаю гэту ўладу, таму што яна прыніжае чалавека. Я не крыважэрны чалавек. Не буду абяцаць, што вось гэтых я павешу, а гэтых расстраляю, а гэтых звольню".