Мілінкевіч ініцыюе стварэнне аргкамітэта "Чарнобыльскі шлях-2008"

Стварэнне аргкамітэта па правядзенні 26 красавіка "Чарнобыльскага шляху" ініцыюе лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. "Чарнобыльскі шлях набывае новую актуальнасць, таму я бяру на сябе ініцыятыву па яго правядзенні", -падкрэсліў палітык. Паводле словаў Мілінкевіча, людзей сёння хвалююць змены ў заканадаўстве, накіраваныя на пазбаўленне сацыяльных гарантый для перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Ён лічыць, што "Чарнобыльскі шлях-2008" паслужыць далейшаму разгортванню кампаніі па недапушчэнні будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. 

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, лідэр руху "За Свабоду" запрасіў грамадскіх дзеячоў і палітыкаў падтрымаць гэтую ініцыятыву і далучыцца да аргкамітэта.