Мілінкевіч прыехаў да рэдакцыі "Нашай нівы", дзе праходзіць ператрус
Ператрус у рэдакцыі газеты "Наша ніва", якая знаходзіцца ў памяшканні ПЭН-цэнтра, працягваецца. Як паведамляе сайт "Нашай нівы", галоўнага рэдактара Андрэя Скурко, які прыехаў на месца падзеяў, людзі ў цывільным кудысьці павезлі. Ён паспеў сказаць: "Да мяне дадому".
Каля рэдакцыі, куды нікога не пускаюць, пачынаюць збірацца людзі. Сярод іх — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.
Каля рэдакцыі, куды нікога не пускаюць, пачынаюць збірацца людзі. Сярод іх — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.