Мілінкевіч заклікаў ЕС праводзіць двухузроўневую палітыку

На слуханнях у Еўрапарламенце па Беларусі Алякснадр Мілінкевіч прадставіў свой погляд на сітуацыю ў Беларусі і патрэбныя дзеянні ЕС. Аляксандр Мілінкевіч: "Еўрасаюз мусіць праводзіць двухузроўневую палітыку. З аднаго боку, жорсткі ціск на беларускія ўлады праз палітычныя, дыпламатычныя і эканамічныя метады. Галоўнае пытанне — безумоўнае вызваленне палітычных зняволеных, хто зараз праходзіць па новай крымінальнай справе, а таксама Аўтуховіча. З іншага боку, такі ціск не мусіць прывесці да ізаляцыі краіны... Для простых беларусаў дзверы Еўропы мусяць быць адчыненыя. У тым ліку, праз праграмы для тых, каго выгяняюць з універсітэтаў, падтрымка грамадзянскай супольнасці і СМІ, спрашчэнне візавай палітыкі ЕС".

Мілінкевіч таксама заявіў, што меркаванне беларускай апазіцыі адзінае: выбары былі сфальсіфікаваныя, Лукашэнка не набраў і 50%, і мусіў быць другі тур.

На думку палітыка, неадэкватна жорсткія дзеянні беларускіх уладаў сталі адказам на тое, што палітычны рэжым стаў заўважна губляць сваю падтрымку ў грамадстве і пратэставыя настроі ў ім павялічыліся.