Мілінкевіча запрасілі агітаваць у магілёўскі каледж

У Магілёве адбудзецца сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Сілкова ад “Еўрапейскай кааліцыі”.
Сустрэча пройдзе ў будынку Архітэктурнага каледжа 13 верасня а 16-й гадзіне. Разам з Аляксандрам Мілінкевічам, які будзе прысутнічаць у якасці даверанай асобы, у Магілёў прыедуць назіральнікі ад АБСЕ.

Аляксандр Сілкоў запрасіў на сустрэчу усіх кандыдатаў па сваёй выбарчай акрузе. Вядома, што пагадзіўся прысутнічаць Юрый Лекнін, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.