Мінабароны Брытаніі: расійскія салдаты маюць праблемы з заробкам ва Украіне
Расійскія салдаты ва Украіне / РИА Новости
Адной з галоўных праблем расійскіх салдат ва Украіне з'яўляецца праблема з заробкам. Аб гэтым у нядзелю раніцай піша Мінабароны Брытаніі.
"Расійскія ўзброеныя сілы пастаянна не забяспечваюць базавыя патрэбнасці ваеннаслужачых, дыслакаваных ва Украіне, у тым ліку адпаведную форму, зброю і пайкі, а таксама аплату працы. Гэта амаль напэўна садзейнічала захаванню крохкага маральнага духу большай часткі сіл", — упэўнены ў ведамстве.
На думку брытанскіх ваенных, праблема з аплатай у расійскай арміі, якая ваюе ва Украіне, звязана з "неэфектыўнай ваеннай бюракратыяй, незвычайным прававым статусам "спецыяльнай ваеннай аперацыі" і як мінімум адкрытай карумпаванасцю каманднага складу".
У рускіх узброеных сілах прыбытак вайскоўцаў складаецца са сціплага асноўнага акладу, дапоўненага складаным наборам прэмій і надбавак. Ва Украіне, хутчэй за ўсё, узніклі сур'ёзныя праблемы з нявыплатай буйных баявых прэмій, упэўненыя ў Мінабароны Вялікабрытаніі.
Па дадзеных СМІ, усё больш расійскіх кантрактнікаў адмаўляюцца ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях ва Украіне. Замест таго, каб падпісаць рапарт на звальненне, вайсковае кіраўніцтва адпраўляе "адмоўнікаў" у "лагеры" — ізалятары на тэрыторыі так званых "ЛНР" і "ДНР", дзе з вайскоўцамі праводзяць "тлумачальную працу". Іх б'юць, катуюць, не кормяць і сілком адпраўляюць у зону правядзення баявых дзеянняў.