Мінабароны Расіі кажа, што каля Стакгольма плавала галандская падлодка

Пра гэта заявіла ананімная крыніца ў расійскім Мінабароны, перадае РБК. Вайсковы чыноўнік выказаў здагадку, што менавіта гэтую субмарыну з пятніцы шукаюць шведскія вайскоўцы. 

Па словах прадстаўнікоў расійскага Мінабароны, пасля выканання практычных задач ля ўзбярэжжа Швецыі галандская субмарына ў пятніцу, 17 кастрычніка, зайшла ў Талін. А ў панядзелак, 20 кастрычніка, яна павінна адправіцца назад на базу ў Нідэрланды. 

Мясцовыя СМІ меркавалі, што гаворка ідзе аб расійскай падлодцы. У Маскве гэтыя паведамленні абвергаюць. 

Фота — AFP