Мінадукацыі абвяшчае дадатковы набор у ВНУ і зніжае мінімальныя балы ЦТ
У Беларусі пачынаецца дадатковы набор у ВНУ на шэраг дэфіцытных спецыяльнасцяў, дзе засталіся свабодныя бюджэтныя месцы.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінадукацыі, на вайсковыя спецыяльнасці дакументы будуць прымацца з 21 па 25 ліпеня, сферы культуры — 27-28 ліпеня, на ўсе астатнія — з 23 па 28 ліпеня.
Дадатковы набор праводзіцца толькі на дзённую бюджэтную форму навучання для наступных спецыяльнасцяў: "пачатковая адукацыя", "матэматыка і інфарматыка", "фізіка і інфарматыка", "прафесійнае навучанне", "матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)", "фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)", "прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)", "прыродаахоўная дзейнасць (экалагічны маніторынг)", "абсталяванне", "транспарт", "металургія", "энэргетыка", "лясная прамысловасць", "хімічная прамысловасць", "харчовая прамысловасць", "лёгкая прамысловасць", "аўтаматызацыя", "землеўпарадкаванне, геадэзія, картаграфія і тапаграфія", "ахова навакольнага асяроддзя", "будаўніцтва", "лясная гаспадарка і садова-паркавае будаўніцтва", "забеспячэнне якасці" і "мастацтва музычнае".
Пры гэтым пры дадатковым наборы знізяць парогавыя значэнні цэнтралiзаванага тэсцiравання, неабходныя для падачы дакументаў у ВНУ. На вакантныя месцы могуць прэтэндаваць абітурыенты, якія набралі ад 4 балаў (уключна) па рускай і беларускай мовах; ад 9 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі; ад 14 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).
Яшчэ больш істотна зніжаныя парогавыя значэння ЦТ для дадатковага набору ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны і Дзяржаўнага памежнага камітэта, а таксама на ваенныя факультэты. У адну групу з імі трапілі спецыяльнасці напрамку "Фізічная культура і спорт" і групы спецыяльнасцяў "Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства", "Сельская будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый", "Меліярацыя і водная гаспадарка", "Аграінжынер". На гэтых напрамках нездавальняючымі для паступлення прызнаныя адзнакі ад 0 да 2 балаў (уключна) па ўсіх навучальных прадметах.
Нагадаем, для падачы дакументаў у ВНУ ў рамках асноўнага набору неабходна было набраць не менш за 10 балаў па рускай або беларускай мове, 15 — па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, 20 — гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі і замежных мовах. Першапачаткова паведамлялася, што для дадатковага набору ніжнія парогавыя значэнні будуць зніжаныя на пяць балаў.
Фота — bymedia.net