Мінадукацыі адмовілася прывязваць плату за навучанне да інфляцыі
Такі адказ атрымалі ініцыятары кампаніі "За стабільную аплату навучання".
Нагадаем, што студэнты прапануюць прывязаць аплату за навучанне да інфляцыі і змяняць яе ўзровень толькі раз на год.
У адказе на зварот студэнтаў чыноўнікі заявілі, што такая прывязка немагчымая, перадае Радыё "Свабода". Змена выдаткаў на навучанне знаходзіцца ў залежнасці ад змянення ўмоваў аплаты працы выкладчыкаў і работнікаў устаноў адукацыі, у тым ліку змены тарыфнай стаўкі першага разраду.
Разам з тым ініцыятары лічаць, што дамагліся пэўных поспехаў. Яны нагадваюць, што ў сёлетнім красавіку мусіў адбыцца пераразлік аплаты за навучанне. Аднак гэтага не адбылося. Ініцыятары кампаніі мяркуюць, што на гэта мог паўплываць іх зварот у Мінадукацыі.
На фота bymedia.net — міністр Сяргей Маскевіч