Мінадукацыі прапануе выдзеліць стыпендыі для прыцягнення замежнікаў
Міністэрства адукацыі прапануе выдзяліць 50-100 стыпендый для прыцягнення ў Беларусь замежных студэнтаў. Пра гэта паведаміў сёння на калегіі Мінадукацыі, прысвечанай вынікам працы сістэмы адукацыі Беларусі ў 2010 годзе і асноўным задачам на 2011 год, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах першага намміністра, вылучэнне гэтых стыпендый дазволіць прыцягнуць у Беларусь для навучання лепшых студэнтаў, больш мэтанакіраваных і адораных, больш матываваных. "Гэтыя стыпендыі таксама дазволяць прыцягваць для навучання ў нашай краіне як студэнтаў з Усходу і Афрыкі, так і з еўрапейскіх краін", - лічыць Аляксандр Жук.