Мінадукацыі вызначыла, колькі часу трэба школьнікам на хатняе заданне

Мінадукацыі вызначыла, колькі часу трэба школьнікам на хатняе заданне

Міністэрства адукацыі вызначыла, колькі часу павінны выдаткоўваць школьнікі на выкананне хатняга задання, перадае БЕЛТА.

Згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, вучні другіх класаў павінны выконваць хатняе заданне не больш за 1,2 гадзіны, 3-4-х класаў — 1,5 гадзіны. У 5-6-х класах хатняя работа мусіць займаць не больш за 2 гадзіны, у 7-8-х — не больш за 2,5 гадзіны. Найбольш часу на хатняе заданне давядзецца аддаваць, вядома, у 9-11-х класах, але — не больш за 3 гадзіны. Першакласнікі вучацца без заданняў на дом.

Таксама хатнія заданні не павінны атрымліваць ніводзін школьнік на вакацыях. Ёсць і адзін навучальны прадмет, па якім не павінна задавацца хатняе заданне, — гэта "Асновы бяспекі жыццядзейнасці".

Чыноўнікі Мінадукацыі вызначылі, што на хатняе заданне можа задавацца толькі матэрыял, пройдзены на занятках у класе. Заданні павышанай складанасці вучням мгуць прапанаваць для самастойнага выканання толькі па іх жаданні.

Напрыклад, тыповае заданне па матэматыцы на дом для другакласніка — гэта стаць задача ці два слупкі прыкладаў. Па рускай (беларускай) мове заданне можа складацца з 15-17 слоў, пры гэтым практыкаванне не можа ўтрымліваць больш за адно дадатковае граматычнае заданне. Па літаратурным чытанні і прадмеце "Чалавек і свет" другакласнікі павінны прачытаць не больш як 1-1,5 старонкі тэксту.