Мінчанін палез у кватэру праз суседні балкон і сарваўся ўніз

Мінчанін палез у кватэру праз суседні балкон і сарваўся ўніз

Нецвярозы жыхар Мінска забыў ключы ад сваёй кватэры і вырашыў трапіць дадому экстрэмальным спосабам — палез туды праз суседскі балкон. Аднак гэты акрабатычны нумар не атрымаўся і мужчына зваліўся.

11 лістапада ў 4.13 у сталічнае гарадское ўпраўленне МНС паступіла інфармацыя, што мужчына вісіць на казырку ў пад’ездзе. Выратавальнікі прыбылі на месца і дапамаглі небараку.

Пацярпеламу 32 гады, ён працуе кіроўцам таксоўкі. Мужчыну даставілі ў 6-ю гарадскую лякарню з закрытым пераломам галёнкі, перадае прэс-служба МНС.

Фота: сацыяльныя сеткі