Мінчанін зарабіў на "аб'явах" 250 тысяч долараў

Як паведамілі "Ежедневнику" ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек размясціў у інтэрнэце аб'яву аб судзейнічанні ў набыцці аўтамабіляў на тэрыторыі Прыбалтыкі і Еўропы.

Кліенты, замовіўшы пэўную машыну, давалі перагоншчыку перадаплату — усяго каля 250 тысяч долараў. Але ні абяцаных іншамарак, ні ўнесеных за іх грошай ніхто не атрымаў. Малады чалавек пад рознымі нагодамі адкладаў выкананне заказаў, а на атрыманыя грошы закупляў за мяжой жаночую бялізну.

Магчыма, ён збіраўся разлічыцца з "крэдыторамі" з выручкі ад бізнэса з бялізнай. Але не паспеў: паводле заяваў пацярпелых супраць яго распачатая крымінальная справа за махлярства.