Мінчанін знайшоў гранату ў паштовай скрыні

Паведамленне пра небяспечную “пошту” паступіла ў міліцыю напярэдадні, 17 кастрычніка ад жыхара шматкватэрнага дома па вуліцы Адзінцова, 36, корпус 1.



Пасля абследавання прадмета было ўстаноўлена: у паштовай скрыні знаходзілася фальшывая ручная граната. Яе забралі для правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў. Эвакуацыя не праводзілася, інфармуе minsknews.by