Мінчанка рамантавала сваю кватэру і знайшла цэлы арсенал (фота)
Здарэнне адбылося ў жылым доме па вуліцы Бакінскай ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.
Пенсіянерка наводзіла парадак і нечакана адшукала ў кватэры вялікую сумку, у якой былі больш за 4 тысячы патронаў калібру 5.6.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць, якім чынам з'явіліся ў кватэры боепрыпасы.
Фота — guvd.gov.by