Мінчук Кім выйграў першыя ў Беларусі спаборніцтвы па збіранні Кубіка Рубіка

Першыя спаборніцтвы па збіранні "Кубіка Рубіка" на хуткасць прайшлі ў сталіцы Беларусі. У іх удзельнічалі 15 самых здольных і кемлівых беларусаў з розных гарадоў краіны.  Нагадаем, сусветны рэкорд па зборцы кубіка складае 7,8 секунды. Сярод краін постсавецкай прасторы сярэдні вынік вагаецца ад 25 да 30 секунд.

Найлепшы вынік на першым беларускім чэмпіянаце паказаў 18-гадовы мінскі школьнік Анатоль Кім, які выканаў заданне за 24 секунды. Цяпер ён будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах у Маскве, інфармуе тэлеканал СТВ.