Мінчук-мільярдэр заплаціў за 2008 год падатак больш за 200 мільёнаў
У Мінску максімальны падаходны падатак, выплачаны фізічнай асобай за 2008 год, склаў 225,6 млн рублёў. Такая сума падатку выплачаная з гадавога прыбытку ў 1,1 млрд рублёў. БЕЛТА паведамляе, што максімальны прыбытак сярод фізічных асоб за 2008 год склаў 1,5 млрд руб. Мінчук, які задэклараваў такую суму, заплаціў толькі 493 тыс.руб. падаходнага падатку. Такую малую суму падатковыя інспектары растлумачылі тым, што пад падаткаабкладанне ў адпаведнасці з заканадаўствам патрапілі не ўсе ягоныя прыбыткі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі падалі 5 тыс. дэкларацый. Самы вялікі прыбытак, зафіксаваны падатковай службай, дасягнуў 22,5 млрд руб., а найбольшая сума падаходнага падатку ў індывідуальных прадпрымальнікаў — 77,3 млн руб.
Агулма у падатковыя інспекцыі сталіцы сёлета падалі 25 тыс. дэкларацый (летась — 48 тыс.).