Мінчук напісаў 150-ы ліст Лукашэнку з просьбай аднавіць яго на працы

Мінчук Антон Бондак, які з 1989 года аспрэчвае сваё звальненне, у 150-ы раз звярнуўся па дапамогу да кіраўніка дзяржавы.
З 1984 года ён працаваў інжынерам па тэхнічным нармаванні аддзела працы і заработнай платы Мінскага доследнага завода МКТЭІ аўтапрам. У сакавіку 1987 года ён звярнуўся ў пракуратуру са скаргамі на недахопы ў працы аддзела.

Пасля гэтага Бондака звольнілі. Ён лічыць звальненне незаконным і ўсе наступныя гады спрабаваў аднавіць свае правы, неаднаразова звяртаўся ў саюзныя і рэспубліканскія органы суда і пракуратуры, а таксама да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і прэзідэнта краіны.

Па словах Бондака, 31 студзеня ён у 150-ы раз пісьмова звярнуўся да кіраўніка дзяржавы, дабіваючыся аб'ектыўнага разгляду сваёй справы і аднаўлення на працы. Цяпер былому інжынеру ўжо 72 гады. У знак пратэсту ён адмовіўся ад пенсіі.

БелаПАН