Мінчук прадаў зброю супрацоўнікам КДБ за 400 долараў
У Мінску супрацоўнікі вайсковай контрразведкі спынілі спробу продажу зброі. Як паведамілі ў прэс-групе КДБ, разведчыкі атрымалі аператыўную інфармацыю пра тое, што адзін з жыхароў Мінска настойліва шукае магчымасць рэалізацыі зброі і боепрыпасаў.
Было прынята рашэнне "пасадзейнічаць" гэтаму грамадзяніну ў ажыццяўленні яго планаў. У выніку ён з лёгкасцю прадаў супрацоўнікам КДБ за 400 долараў пісталет "Вальтар ППК", адзін патрон калібра 7,65 мм і абрэз вінтоўкі "Мосіна" узору 1908 года.
У выніку следчых мерапрыемстваў быў выяўлены памочнік “прадпрымальніка”. У адносінах да абодвух грамадзян распачата крымінальная справа.
БЕЛТА