Мінчука пакаралі за спробу даць хабар на іспыце супрацоўніку ДАІ
Два гады пазбаўлення волі ўмоўна – такі прысуд вынесены ў адносінах мінчука, які хацеў атрымаць правы кіроўца з дапамогай хабару. На іспыце ён прапанаваў супрацоўніку ДАІ 100 долараў, а той не толькі
не ўзяў, але і заявіў у адпаведныя органы, паведамляе тэлеканал СТВ.