Мінчукі сталі менш смеціць падчас масавых гулянняў – “Горрамаўтадор”

Мінчукі, якія прымалі ўдзел у масавых гуляннях у сталіцы ў першыя дні новага года, смецілі значна менш, чым у папярэднія святы. Пра гэта заявіла кіраўніцтва прадпрыемства “Горрамаўтадор”. Калі ў звычайныя дні смеццявозы вывозяць з вуліц каля 200 кубаметраў адкідаў, то 1 і 2 студзеня гэты аб’ём павялічыўся ўсяго на 30-40%. Дарожнікі не маюць версій наконт таго, з чым гэта звязана.

У гэтыя дні 600 супрацоўнікаў “Горрамаўтадора” працавалі ў кругласуткавым рэжыме, адзначае агенцтва “Мінск-навіны”.