Мінэканомікі прагназуе пераднавагодні рост коштаў і зніжкі
Перад Новым годам кошты могуць узняцца. Гэтаму паспрыяе свабоднае коштаўтварэнне, якое ўведзена ў Беларусі 29 кастрычніка. Такімі меркаваннямі супрацоўнікі Міністэрства эканомікі падзяліліся з журналістамі “Комсомольской правды в Белоруссии”. Паводле Мінэканомікі, сезонны рост коштаў, хутчэй за ўсё, кампенсуецца зніжкамі, якіх таксама трэба чакаць пад Новы год. Пакуль жа ў краіне назіраецца падвышэнне коштаў на памперсы — на 8-10% — а таксама на алей. Але апошняе ў Міністэрстве эканомікі Беларусі звязваюць найперш з адменай зніжак.