Мінэканомікі: У беларускай інфляцыі вінаватыя вонкавыя фактары

Перавышэнне прагнознай інфляцыі у Беларусі абумоўленае найперш вонкавымі фактарамі. Такую заяву зрабіла Міністэрства эканомікі па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-жніўні 2008 года, перадае БЕЛТА. На сусветным рынку ўзраслі кошты на энерганосьбіты, сыравіну і матэрыялы, харчаванне. Гэтыя фактары, па словах прадстаўнікоў Мінэканомікі, прымусілі павялічыць кошты і тарыфы на ўнутрыбеларускім рынку. Гэтыя меры былі ўжытыя, каб зменшыць стратнасць прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, прадухіліць несанкцыянаваны вываз з краіны прадуктаў харчавання.

Зводны індэкс спажывецкіх цэнаў, які характарызуе інфляцыю, склаў за студзень-жнівень 2008 года 108,3%, або 101% у сярэднім за месяц, пры прагнозе на 2008 год - 100,5-100,6% у сярэднемесячным вылічэнні.