Мінэнэргетыкі: Абмежаванне паставак газу закране транзіт у Еўропу
Беларусь тэхналагічна не зможа цалкам падтрымліваць транзіт расійскага газу ў Еўропу ў выпадку абмежавання паставак "блакітнага паліва" на 85%. Такую заяву ў нядзелю зрабіла ў інтэрв'ю РИА Новости крыніца ў Мінэнэргетыкі Беларусі. Нагадаем, нядаўна "Газпрам" заявіў пра амаль 200 млн долараў запазычанасці Беларусі за пастаўкі расійскага газу. Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў у аўторак падкрэсліў, што на аплату Мінск мае пяць дзён, інакш з 21 чэрвеня пастаўкі газу могуць быць абмежаваныя. У чацвер кіраўнік "Газпраму" Аляксей Мілер сказаў, што скарачэнне можа скласці 85%.
Крыніца расійскага агенцтва ў Мінэнэргетыкі Беларусі адзначыла, што "калі ўвядуць абмежаванне на 15%, цяжка будзе не закрануць пытанні транзіту. Каб газатранспартная сістэма працавала, у ёй тэхналагічна трэба падтрымліваць пэўны ціск".
Дарэчы, днямі першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што скарачэнне паставак газу ў Беларусь на 85% "можа зачапіць і пытанні транзіту". У адказ міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко паабяцаў, што Расія задзейнічае міжнародныя прававыя механізмы ў выпадку пагрозы транзіту энергарэсурсаў праз Беларусь.