Мінгандлю прапанавала забараніць выпуск і продаж слабаалкагольных напояў

Міністэрства гандлю Беларусі прапанавала забараніць вытворчасць і рэалізацыю ў краіне слабаалкагольных напояў. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі. Па словах чыноўніка, якія пераказвае "Інтэрфакс", гэтая прадукцыя выпадае з закону, які рэгулюе абарачэнне алкагольных напояў. Прадстаўнік Мінгандлю выказаў занепакоенасць алкагалізацыяй насельніцтва. Па ягонай інфармацыі, у 2008 годзе спажыванне алкаголю ў абсалютным спірце ў Беларусі на душу насельніцтва склала 12,4 л. Пры гэтым ён дадаў, што на сёння ўдзельная вага алкагольных напояў разам з півам у рэалізацыі харчовых тавараў займае 12-13%.

Аднак уводзіць "сухі закон" Мінгандлю не прапануе, бо лічыць крайне радыкальныя меры памылковымі.