Мінгарвыканкам адпраўляе шэсце на Дзень Волі на Бангалор
Мінскія гарадскія ўлады нарэшце далі адказ лідэрам Партыі БНФ — заяўнікам шэсця на Дзень Волі 25 сакавіка. Адказ падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкаму Міхаілам Ціцянковым. Арганізатарам прапанавана ісці ад Акадэміі навук на плошчу Бангалор, кажа Вінцук Вячорка.
Вінцук Вячорка: "У адказе Мінгарвыканкама традыцыйная формула. Гэта значыць, што а 18-й гадзіне дазваляецца збор каля Акадэміі навук, шэсце ў кірунку парку Дружбы народаў і мітынг у гэтым парку. З гэтага вынікае, што збор каля Акадэміі навук дазволены. Гэта найважнейшае”.
Куды будзе накіравана шэсце Вінцук Вячорка не гаворыць, але кажа, што арганізатары збіраюцца прытрымлівацца закона.
Вінцук Вячорка: “Збіраемся не парушаць закон і збірацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук”.
Нагадаем, што арганізатары меркавалі ў 18 гадзін 25 сакавіка сабрацца каля Акадэміі навук і прайсці шэсцем да Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
Афіцыйную пазіцыю наконт маршруту шэсця заяўнікі агучаць заўтра на прэс-канферэнцыі ў Мінску.