Мінімальны спажывецкі бюджэт на сям'ю з 4 чалавек — Br 440 тыс. 600

У Беларусі ўсталяваныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць з 1 траўня па 31 ліпеня 2010 года, паведаміла агенцтва БелТА. Мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 траўня складае Br 440 тыс. 600 у разліку на месяц. Ён павялічыўся на 11,5%. Дагэтуль МПС быў роўны Br 395 тыс. 200.

Паводле МСБ сям'і з чатырох чалавек вызначаецца, ці мае грамадзянін права на атрыманне "танных" крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Павышэнне мінімальнага спажывецкага бюджэта абумоўлена, найперш, ростам коштаў на тавары і тарыфаў на паслугі, якія ўваходзяць у спажывецкія кошыкі, а таксама пераглядам складу спажывецкіх кошыкаў.