Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі бясплодныя 14,5% сямейных пар

У Беларусі бясплодныя 14,5% сямейных пар. Пра гэта на рэспубліканскай нарадзе ў Мінску паведаміў галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Барсукоў.
Паводле яго слоў, гэты працэнт адзначаецца і ў большасці еўрапейскіх краін. Сітуацыю закліканы палепшыць кансультацыі сям'і і шлюбу, створаныя ў абласных цэнтрах, а таксама спецыяльна арганізаваныя аддзяленні рэпрадуктыўных тэхналогій, паведамляе БелаПАН.