Міністэрства інфармацыі не будзе рэгістраваць інтэрнэт-рэсурсы як СМІ

Міністэрства інфармацыі Беларусі не мае намеру рэгістраваць інтэрнэт-рэсурсы ў якасці сродкаў масай інфармацыі. Пра гэта 6 лютага заявіла намеснік міністра Лілія Ананіч. Паводле ейных словаў, палажэння аб такой рэгістрацыі няма ў заканадаўстве, як і панятку пра інтэрнэт-рэсурсы. Закон аб друку, які ўступае ў сілу 8 лютага, не рэгулюе парадак рэгістрацыі і распаўсюджвання такіх сродкаў масавай інфармацыі.

На суб'ектыўную думку намесніцы міністра, інтэрнэт-СМІ у Беларусі ўжо ёсць, але, як яна заявіла, пакуль няма ніякіх заканадаўчых актаў аб іх дзейнасці.

БелаПАН