Міністэрства культуры не дазваляе зносіць архітэктурны помнік у Пінску
Спецыялісты міністэрства настойваюць на капітальным рамонце гэтага і суседніх будынкаў.
Як паведамляла раней "Еўрарадыё" у Пінску абрынуўся мур помніка грамадзянскай архітэктуры ХІХ стагоддзя. Мясцовыя ўлады звярнуліся ў Міністэрства культуры па дазвол на знос будынка, аднак, у чарговы раз атрымалі адмову. Спецыялісты міністэрства настойваюць на капітальным рамонце гэтага і суседніх будынкаў.
