Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў узначаліў "Белую Русь"

Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў абраны старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", якое ставіць на мэце падтрымліваць палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Яго кандыдатура была падтрыманая аднагалосна. Выступаючы на з’ездзе, Радзькоў заявіў, што "Белая Русь" стане самай масавай арганізацыяй краіны.

Ён адзначыў, што аб’яднанне будзе працаваць у такіх сферах як адукацыя, умацаванне маральнасці, бяспекі і абароны грамадзян, эканамічным росце.

“Інтэрфакс”