Міністр эканомікі прапануе радыкальна скараціць дзяржрэгуляванне цэнаў
Радыкальна скараціць пералік цэнаў, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама ўдзел дзяржавы ў механізме цэнаўтварэння прапанаваў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, Мінэканомікі прапануе адмяніць патрабаванні эканамічнага абгрунтавання ўзроўня цэнаў і тарыфаў, і захаваць іх толькі ў адносінах рэгуляваных цэнаў і манапалістаў.
Выступаючы на прэзідыюме ўраду, Снапкоў адзначыў, што Мінэканомікі прапануе рэалізаваць гэтыя ініцыятывы да лютага 2010 года. Гэтыя захады па лібералізацыі цэнаўтварэння і фармаванні затратаў, якія адносяцца на сабекошт прадукцыі, лічацца першачарговымі, інфармуе "Интерфакс-Запад".