Міністр Лаўроў не будзе сустракацца з апазіцыйнымі кандыдатамі

Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў, які прыбывае сёння ў Мінск, не плануе сустракацца з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Пра гэта заявіў 22 лістапада на прэс-канферэнцыі Уладзімір Някляеў.
Па словах палітыка, апазіцыйныя кандыдаты не чакалі афіцыйнай прапановы на такую сустрэчу, таму і не дзівяцца яе адсутнасці. Разам з тым Някляеў выказаў удзячнасць Расіі за тое, што яна заняла дастаткова жорсткую пазіцыю ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі.