Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл
Міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 8 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Павел Севярынец, міністр пачаў з віншаванняў з Днём перамогі пад Оршай. Аўдронюс Ажубаліс цікавіўся абстаноўкай перад палітычнай кампаніяй 2010—2011 гадоў, перспектывамі дэмакратычнага руху, пытаннямі санкцый супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і пытаннямі рэгістрацыі БХД, паведаміў Севярынец.
На сустрэчы Севярынец заўважыў, што першай умовай перамоў з боку еўрапейцаў наконт зняцця візавых санкцый у дачыненні да беларускіх вышэйшых чыноўнікаў, мусіць быць вызваленне палітычных вязняў і дэмакратычныя змены.