Міністр замежных справаў: Беларусь не будзе ваяваць у "гарачых кропках"
Беларускія вайскоўцы не будуць прымаць удзел у баявых дзеяннях за межамі краіны. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў нашай краіны Сяргей Мартынаў, каментуючы падпісаную некалькі дзён таму ў Маскве дамову аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ). Па словах міністра, вайсковыя часці і падрадзяленні беларускіх узброеных сілаў з гэтай групоўкі могуць выкарыстоўвацца ў складзе КСАР толькі ў зоне сваёй адказнасці — гэта значыць, у рэгіёне Беларусі, перадае "Газета.ру".
Нагадаем, што прэс-сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Віталь Стругавец у інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў, што беларускія вайсковыя падраздзяленні будуць дзейнічаць па-за межамі нашай краіны пасля адпаведнай змены нацыянальнага заканадаўства.